Інэса Драбышэўская
| Інэса Драбышэўская | |
| Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 15 жніўня 1994 — 13 студзеня 1997 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
| Папярэднік | Васіль Казакоў |
| Наступнік | Ігар Зелянкевіч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 23 жніўня 1947 (78 гадоў) |
| Адукацыя | Віцебскі мэдычны інстытут |
| Узнагароды | |
Інэ́са Міха́йлаўна Драбышэ́ўская (нар. 23 жніўня 1947 году) — беларуская дзяржаўная дзяячка, міністар аховы здароўя Беларусі з 1994 па 1997 год, доктар мэдычных навук, прафэсар (2001).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1971 годзе скончыла Віцебскі мэдычны інстытут.
Працавала ўрачом-гінэколягам паліклінікі, з 8 лютага 1973 — урачом-кардыёлягам гінэкалягічнага аддзяленьня ГААД. З 17 верасьня 1984 году — намесьніца галоўнага лекара дыспансэру, з 15 студзеня 1986 году па 1994 — галоўны ўрач ГАКАД. За час яе працы быў пабудаваны паліклінічны будынак анкадыспансэру і праведзены праектныя працы па будаўніцтве новага корпусу дыспансэру, будаўніцтва якога працягвалася з 1988 па 1994 гады.
З 1990 году — дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, чалец камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры і сацыяльнаму забесьпячэньню.
У 1994[1]—1997[2] гг. — Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 жніўня 1994 году разам з Аляксандрам Лукашэнкам была асыстэнткай уносу бел-чырвона-белага сьцягу касманаўтам Уладзімерам Кавалёнкам у залю Вярхоўнага Савету Беларусі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 1994 г №51 «Аб прызначэньні Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ↑ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 1997 года №45 «Аб прызначэньні І. М. Драбышэўскай чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ↑ Приходит Лукашенко во фракцию БНФ и говорит: «Хлопцы, вам нужен лидер? Я могу им быть!», «Товарищ.online»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Беларускія лекары
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня
- Дактары мэдычных навук
- Беларускія прафэсары