Чачора
Рака | |
Чачора | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | каля в. Лёсавая Буда |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 56 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,2 м³/с |
Плошча басэйну | 551 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
![]() |
Чачо́ра — рака ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 551 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў
На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вадасховішчы: Меркулавічы
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лёсавая Буда Кармянскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне места Чачэрск. Цячэ Прыдняпроўскай нізінай.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя; іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Абалона двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя дзялянкі парасьлі хмызьняком. Рэчышча каналізаванае; яго шырыня 3—6 м у верхняй плыні, 7—10 м у сярэдняй і да 15 м у ніжняй. Берагі вышынёй 1—1,5 м. Разводзьдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 397
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 397
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чачора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў