Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Чачэрск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Траецкі касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Чачэрск |
Каардынаты | 52°55′18.70″ пн. ш. 30°54′51.90″ у. д. / 52.9218611° пн. ш. 30.9144167° у. д.Каардынаты: 52°55′18.70″ пн. ш. 30°54′51.90″ у. д. / 52.9218611° пн. ш. 30.9144167° у. д. |
Заснавальнік | Захар Рыгоравіч Чарнышоў[d] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Замкавай вуліцы. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Езуіцкія місія ў Чачэрску існавала з 1754 году, калі тут збудавалі капліцу, а пазьней драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1784 годзе граф Захар Чарнышоў збудаваў мураваны касьцёл у ансамблі з трыма цэрквамі, зь якіх захавалася толькі Спаская царква.
У пачатку XX ст. парафія налічвала больш за 2 тысячы чалавек.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак не пацярпеў у Другую сусьветную вайну, аднак у 1950-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. 2-вежавы галоўны фасад вылучаўся 4-калённым портыкам-лёджыяй з трыкутным франтонам пад інтэнсіўна прафіляваным карнізам. 3-ярусныя 4-гранныя вежы завяршаліся сфэрычнымі купаламі, верхнія ярусы мелі аркавыя прасьветы. Магутны сфэрычны зь ліхтаром купал на нізкім цыліндрычным барабане ўзвышаўся ў цэнтры даху. Бакавыя фасады падзяляліся аркавымі нішамі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Садовский В. Снести нельзя восстановить. Как выглядели разрушенные достопримечательности Беларуси после войны, TUT.BY, 23.10.2017 г.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 467.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.