Роўкавіцкі сельсавет
Ро́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Роўкавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Чачэрскай воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага (з 25 сьнежня 1962 году — Буда-Кашалёўскага[1], з 6 студзеня 1965 году — Чачэрскага[2]) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці) БССР[3].
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Дудзіцкага, 29 кастрычніка 1959 году — Матнявіцкага сельсаветаў.
20 траўня 1991 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Крутоўскага, 20 чэрвеня 1991 году — Халоцкага сельсаветаў.
29 верасьня 2011 году ліквідаваныя населеныя пункты Беліца, Болтава, Вольск, Дудзічы, Заложжа, Зара, Канавы, Краснае, Новахалочча, Новы Шлях, Паскубаўка, Слабодка, Ясная Паляна[4].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 16[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Роўкавіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 сентября 2011 г. № 74 (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 111
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 506