Перайсьці да зьместу

Сідаравіцкі сельсавет (Чачэрскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сі́даравіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сідаравічы.

8 сьнежня 1926 году створаны ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці). 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Рудня-Барталамееўскаму сельсавету.

11 чэрвеня 1980 году Рудня-Барталамееўскі сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[1].

28 кастрычніка 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Палескаму сельсавету[1].