Чачэрская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Чачэрская ратуша
Чачэрская ратуша
Чачэрская ратуша
Краіна Беларусь
Места Чачэрск
Каардынаты 52°55′9.99″ пн. ш. 30°54′57.85″ у. д. / 52.9194417° пн. ш. 30.9160694° у. д. / 52.9194417; 30.9160694Каардынаты: 52°55′9.99″ пн. ш. 30°54′57.85″ у. д. / 52.9194417° пн. ш. 30.9160694° у. д. / 52.9194417; 30.9160694
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура і нэаготыка
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Чачэрская ратуша на мапе Беларусі
Чачэрская ратуша
Чачэрская ратуша
Чачэрская ратуша
Commons-logo.svg Чачэрская ратуша на Вікісховішчы

Чачэ́рская ра́туша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Чачэрску, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўнай готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Чачэрску Магдэбурскае права. Неўзабаве ў месьце збудавалі драўляную ратушу.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) у 1774 годзе імпэратрыца Кацярына II падарыла Чачэрск генэрал-губэрнатару графу Чарнышову. Граф стварыў сымэтрычны мураваны архітэктурны ансамбль: вакол новай ратушы, на аднолькавай адлегласьці ў некалькі кварталаў выбудаваў 4 храмы: тры царквы і касьцёл (захавалася толькі Спаская царква).

У 2003 годзе ратушу адрэстаўравалі. У верасьні 2004 году ў будынку адкрыўся Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта мураваны 2-павярховы квадратны ў пляне будынак, завершаны 5 драўлянымі чацьверыковымі вежамі; 4 зь іх разьмешчаныя на кутах асноўнага аб’ёму і ўвянчаныя шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацьверыковым барабане. Аконныя праёмы прастакутныя, стральчатыя і з паўцыкулярнымі арачнымі завяршэньнямі. Карніз зь фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў з бакоў галоўнага фасаду вядуць манумэнтальныя каменныя сходы.

Паверхі маюць сымэтрычны плян: каля цэнтральнай квадвартнай у пляне залі групуююца па 4 прастакутныя і круглыя ў пляне памяшканьні[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чантурыя У. Чачэрская ратуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 483.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  311Г000805