Перайсьці да зьместу

Чачэрскае староства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На мапе 1688 г. Чачэрскае староства Рэчыцкага павету

Чачэрскае староства (па-польску: Starostwo Czeczerskie) — дзяржаўнае ўладаньне, адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Чачэрскага староства было мястэчка Чачэрск.

Чачэрская ратуша XVIII ст.

Тэрыторыя Чачэрскага староства адносіцца да Палесься. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У пэрыяд панаваньня Рэчы Паспалітай была ў валоданьні вядомай «Сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «Друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў. У сярэдзіне XIV ст. мястэчка Чачэрск з замкам быў далучаны да Літвы, як цэнтар аднайменнай воласьці, дзяржавы і староства да 1509 г.[1].

У 1510 г. паўстала Чачэрскае староства, у цэнтры гораду Чачэрску была ўзьведзена драўляная ратуша, што ўскосна сьведчыць аб тым, што Чачэрск меў Магдэбурскае права. У XV ст. у Чачэрску збудавалі замак (астрог). З 1565—1566 гадоў уваходзіў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва. Згадана ў кнігах Варшаўскіх 1599 году. 22 кастрычніка 1629 году мястэчка Чачэрск і вёска Зяцьковічы па просьбе мяшчан атрымалі ад караля Жыгімонта III права на прыладу таргоў[2].

Па законах Вялікага Княства Літоўскага рэгулярна праводзіліся перапіс насельніцтва і вопісы маёмасьці: Люстрацыі і Інвэнтары (1704 г., 1726 г., 1738[3] г., 1765 г. і інш.).

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Чачэрскае староства Рэчыцкага павету адміністрацыйна ўваходзілі воласьці, войтаўствы, асобныя баярскія паселішчы, фамільныя маёнткі, вёскі (па-польску: wieś) і «дзяржавы» (па-польску: dzierżawy).

Па Інвэнтары 1704 г. да Чачэрскага замку належалі 22 вёскі (Вотар, Турышчанічы, Ліцьвінавічы, Зяцькевічы, Вошчанкі, Бярозаўка, Струмень, Валасовічы, Палесьсе, Колюды, Нізімковічы, Кублічы, Залесьсе, Столбынь, Хлусы, Пліскі, Рэчкі, Дудзічы, Сябровічы, Рыскаў, Мутневічы, Глыбочыца).

Па Інвэнтары 1726 г. 24 вёскі належалі Чачэрскаму замку, сяляне якіх дзяліліся ў адміністрацыйным дачыненьні на 6 войтаўстваў: Воласаўскае, Вотарскае, Залескае, Літвіноўскае, Палескае, Сяброўскае.

Паводле Люстрацыі 1765 году ў Чачэрскім старостве быў г. Чачэрск (у колькасьці 170 дамоў на 9 вуліцах[4]) і воласьці: Пшэдсоская з колькасьцю 242 хрысьціянскіх «дымоў» (дамоў); Засоская з колькасьцю 344 хрысьціянскіх «дымоў» (дамоў). З 756 дамоў староства — 20 юдэйскіх «дымоў» (дамоў).

У структуры гэтых дзьвюх воласьцяў ўваходзілі войтаўствы: Шабраўскае, Літвіноўскае, Вотарскае, Стаўбунскае; Залескае, Анісімкаўскае, Воласаўскае, Палескае, Хлусоўскае, Грыцкоўскае, Беляёўскае.

У складзе іх былі сялянскія вёскі неваеннага саслоўя «цяглавых» (па-польску: ciahlych): Зялесе, Куклічэ, Анісімкавічы, Осаў, Валасовічы, Сідаровічы, Палесьсе, Скрабоўшчызна, Калюды, Хвошчна Слабада, Хлусы, Гжыбаўка, Струмен, Сушолка (Сушотка) або Будзішча Струменсе, Асінаўка, Шашэлаўка, Беляёўка, Загор’е, Будзішча Воласаўскае, Будзішча Анісімаўскае, Дудзічэ, Лухімічэ, Барысаўка Слабада, Шахаўшчызна, Ператокі, Слабада Грыцкоўска, Ліцьвінавічы, Зяцькувічы (Зяцкаўшчызна), Вошчанка (Вошча), Буселаўка, Бярозаўка, Вотар, Турышчэвічы, Мутневічы, Стаўбуны, Слабада Стаўбунска, Колбаўска, Глыбочыца, Яцкаўшчызна, Прычалесьніца Слабада, Сябровічэ, Грыцкоў, Горы, Сапрыкі.

Кожная вёска па Інвэнтары 1726 г. мела надзел землі «вотруб’е» для сельскагаспадарчых культур і жывёлагадоўлі, млыны, рудні з плавільнымі печамі, кавальні, рыбалоўныя азёры, сукнавальні, крупадзёркі, бондарства, піваварства (броварская) і да т.п. Млыны былі ў Чачэрску і вёсках Дудзічы, Ліцьвінавічы, Анісімковічы (па Інвэнтару 1704 г. млыны, сукнавальні, крупадзёркі — у вёсках Ліцьвінавічы, Нізімковічы, Дудзічы). Рудня з плавільным печамі — у вёсках Дудзічы, Малін, Рэчкі, Стоўбынь (па Інвэнтары 1704 г. Рудня з плавільным печамі — у вёсках Столбынь і Рэчкі). Рыбны промысел — у азёрах вёсак Вотар, Турышчанічы, Ліцьвінавічы, Струмень, Валасовічы, Нізімковічы, Залесьсе, Столбынь, Дудзічы, Сябровічы.

На мапе 1772 г. Чачэрскае староства Рэчыцкага павету

Насельніцтва і саслоўная прыналежнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чачэрскім замкам кіраваў губэрнатар чачэрскі (па-польску: Gubernator Czeczerski). Замкавыя слугі жылі на ўскраіне гораду Чачэрска. Сярод баяраў шляхты былі мостоўнічыя, дзесяцкія, войты. Царкоўны прычт меў зямельныя надзелы пры вёсках Вотар, Яцкевіч, Нізімковічы, Рыскава.

«Цяглавое» саслоўе сялянаў павінна было даваць «подать» (падатак) ад кожнага «дыму» (дома) па 26 «грошаў» (12-15 капеек) або 1 меру мёду, меру хмелю, 1 курыцу. Статыстычна агульная «гушчыня засяленьня» староства сялянамі была на момант Інвэнтару 1704 г. 142 «дыму» (дома) з 24 вёсак[5]. На момант Інвэнтару 1726 г. — у воласьцях 230 дома і ў слабадах 63 дома (хрысьціянскія)[6].

На момант Інвэнтару 1726 г. мяшчанскае неваеннае саслоўе было засяроджана ў асноўным у Чачэрску — на 7 вуліцах 104 дома хрысьціянскіх і 5 дамоў іудзейскіх. У цэнтры староства ў горадзе былі карчма, 3 гандлёвыя крамы, рынак, пляц, іўдзейская школа. У Чачэрску таксама былі царквы: Васкрасенская, Нікольская, Прачысьценская, Спаская; каля замка — яшчэ касьцёл сьвятой Тройцы. «павіннасьці» саслоўя мяшчан (асноўнае занятак) — ціснулі хлеб дваровай, лавілі рыбу і рыхтавалі яе пра запас, дапамагалі саслоўю баяраў ў рамонце і будаўніцтве і да т.п. Іх «подать» (падатак) — ад кожнага «дыму» (дома) па 18 «грошаў» (9-10 капеек).

Насельніцтва Чачэрскага староства агульным лікам у 542 «дыму» на момант Інвэнтару 1726 г. дзялілася на саслоўі ваеннае — баяр, і неваеннага мяшчан зь сялянамі. Таму асобна ў склад Чачэрскага староства ўваходзілі баярскія пасёлкі (па-польску: komput bojarów starostwa Czeczerskiego; паводле Інвэнтару 1726 г.) з дымамі (колькасьцю дамоў, сем’яў): Багдановічы (5 дымоў), Вараноўшчына (9), Грамыкі (21), Енцы (6), Жабіно (10), Железнікі (15), Каратковічы (10), Курагі (4), Лапічы (8), Сапогі (4), Свяцілавічы (7), Струмень (7), Сябровічы (8), Хізы (13), Шапятовічы (7), Шылавічы (10)[7]. На момант Інвэнтару 1726 г. ў Чачэрскім старостве знаходзілася 144 баярскіх дома з хрысьціянаў, агульным лікам. Адмысловыя, асабіста гэтага саслоўя прысвоеныя, «павіннасьці» (занятак баяраў — «па-польску: bojarska obloha») — выяжджалі на абарону дзяржаўных граніц, рамонт байніц замкаў і замкавых умацаваньняў, утрыманьне мастоў, зьяўляліся ў якасьці паліцыі на кірмашы, вазілі пошту, павінны былі мець добрае ўзбраеньне і каня і г. д., і да т. п.[8]. Іх «подать» (падатак) — штогадовая «гіберна» 2770 злотых.

Спыніла сваё існаваньне ў 1772 г. з падзелам Рэчы Паспалітай (тэрыторыя ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі).

  1. ^ «Мэтрыка Вялыкага Княства Літоўскага (1522—1552)», Менск, 2000 г., ISBN 985-6374-10-3 т. 1 кн. 28 c. 233
  2. ^ «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 89 (№3)
  3. ^ ЦГА ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058
  4. ^ ЦГА ЛССР ф. SA д.3786 л.53 (л.27)
  5. ^ «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (V—VI)
  6. ^ «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 85
  7. ^ «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1)
  8. ^ «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 39-40 (п.1-11)
  9. ^ «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 28
  • «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», губернская типо-литография, г. Витебск, 1900 г., выпуск 28 с. 26-89;  (рас.)
  • «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880 r., Tom I: Aa — Dereneczna(Czeczersk), S. 782;  (пол.)
  • Марцэлеў С. В., рэдкалегія Пашкоў Г. П. (галоўны рэдактар) і інш., «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя», г. Мінск, БелЭн., 2005 г., ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0, Гомельская вобласць Т. 2, кн. 2;  (бел.)
  • «Памятная книжка Могилевской губернии», составлена Могилевским Губернским Статистическим Комитетом, г. Могилев, 1853—1916 г..  (рас.)
  • «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона», г. Санкт-Петербург, 1890—1907 г., (Чечерск);  (рас.)
  • гл. ред. Шишков В. П., «Большой энциклопедический словарь», г. Минск, НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998 г. ISBN 5-85270-262-5 (Чечерск).  (рас.)
  • рэд. Пашкоў Г. П. і інш., «Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя у 3 т.», Беларуская Энцыклапедыя, г. Мінск, 2005 г., Т. 2 (Кадэцкі корпус — Яцкевіч) ISBN 985-11-0378-0;  (бел.)
  • Центральный Государственный Архив (ЦГА) ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058  (бел.)  (пол.)
  • ЦГА ЛССР ф. SA д.3786 л.53 (л.27)  (бел.)  (пол.)
  • (Фрагмент) Mappa Polski za panowannia Stanislawa Augusta w roku 1772, wydana nakladem S. Orgelbranda w Warszawie roku 1849. Rvso: I lito: Z. Steinbrich;  (пол.)
  • (Фрагмент) Statti della Corona di Pologna. Diuisa nelle sue Principali. Provincie e Palatinati da GVGLIELMO SANSONE Geografo del Re Christmo. E di nuouo data in luce da Gio: Giacomo Rossi, in Roma, alla Pace, l'Anno 1688.  (італ.)
  • стр. 296-298, «Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского» (энциклопедия), ред. сов. Т. В. Белова (пред. и др.), изд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», г. Минск, 2009 г., ISBN 978-985-11-0432-7  (рас.)
  • Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6  (бел.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]