Перайсьці да зьместу

Камсамольскі сельсавет (Капыльскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Камсамо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Камсамольская.

16 студзеня 1969 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці, якому перададзены населеныя пункты скасаванага Труханавіцкага сельсавету Слуцкага раёну.

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі, вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы — перададзеныя ў склад Грозаўскага сельсавету[1].

На 1 студзеня 2009 году — 16 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 11 вёсак.

  • 1 студзеня 2008 году — 710 гаспадарак, 1481 жыхар (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 235; працаздольным — 608; старэй за працаздольны — 638)
  • 1 студзеня 2009 году — 686 гаспадарак, 1438 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 199; працаздольным — 630; старэй за працаздольны — 609)