Пагост 2
| Пагост 2 лац. Pahost 2 | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Салігорскі |
| Сельсавет | Чыжэвіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°51′02″ пн. ш. 27°38′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 574 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 174 |
| Паштовы індэкс | 223714 |
| Нумарны знак | 5 |
| Пагост 2 на мапе Беларусі ± Пагост 2 | |
Паго́ст 2[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Случы. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці.
Пагост — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Пагост упамінаецца ў ХVІ ст. як вёска Слуцкага княства, уладаньне Алелькавічаў. З ХVІІ ст. вёскай валодалі Радзівілы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні[2]. На мяжы XVIII—XIX стагодзьдзяў у мястэчку штогод праводзілася 4 кірмашы[3]. На 1859 год тут было 46 двароў[4].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пагосцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам пасялковага савету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку з ліквідацыяй Пагосцкага сельсавету вёску перавялі ў склад Чыжэвіцкага сельсавету[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 716 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 574 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вінакурня
- Млын водны (1902)
- Могілкі юдэйскія
- Парк прысядзібны (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба Бохвіцаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Яна (1824)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 402.
- ↑ Jelski A. Pohost (10) // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 521.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 121.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||