Доктаравіцкі сельсавет
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
До́ктаравіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Новыя Доктаравічы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны Евангелевіцкі сельсавет у складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі з цэнтрам у вёсцы Евангелевічы. У 1929 годзе Евангелевічы перайменаваны ў Ванелевічы. У сувязі з гэтым сельсавет быў перайменаваны ў Ванелевіцкі з цэнтрам у вёсцы Доктаравічы. 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Ванелевічы. 24 траўня 1960 году сельсавет перайменаваны ў Доктаравіцкі з цэнтрам у вёсцы Доктаравічы.
Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 1 студзеня 2009 — 18 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 13 вёсак.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Па стане на 1 студзеня 2008 году ў сельсавеце налічвалася 1046 гаспадарак, 2037 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 245; працаздольным — 890; старэй за працаздольны — 902)
- На 1 студзеня 2009 году — 993 гаспадаркі, 1980 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 250; працаздольным — 893; старэй за працаздольны — 837)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 105
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 148, 166