Слабада-Кучынскі сельсавет
Слабада́-Кучы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Слабада-Кучынка.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі.
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Старыцкага, 24 траўня 1960 году — Пукаўскага, 8 чэрвеня 1963 году — Пясочанскага сельсаветаў.
З 8 чэрвеня 2016 году ў склад сельсавету ўваходзіць пасёлак Андросаўшчына, які раней уваходзіў у склад Капыльскага сельсавету. Таксама са складу сельсавету былі выключаныя вёскі Вялешына-1, Калінаўка 2, Лугавая, Пясочнае (аграгарадок), Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка, далучаныя да Бабаўнянскага сельсавету.[1]
Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 1 студзеня 2009 — 26 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 21 вёска.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 1309 гаспадарак, 3014 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 526; працаздольным — 1535; старэй за працаздольны — 953).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 105
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 210, 223