Перайсьці да зьместу

Блеўчыцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блеўчыцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Быстрыца
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Насельніцтва
  • 1765 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бле́ўчыцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Быстрыца.

20 жніўня 1924 году створаны Быстрыцкі сельсавет у складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі з цэнтрам у вёсцы Быстрыца. У 1939 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Блеўчыцы.

16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Блеўчыцкі, якому перададзены населеныя пункты скасаванага Лешненскага сельсавету.

У сьнежні 2008 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Быстрыца.

На 1 студзеня 2009 — 15 населеных пунктаў: 2 пасёлкі і 13 вёсак.

  • Па стане на 1 студзеня 2008 году ў сельсавеце налічвалася 1024 гаспадаркі, 2322 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 367; працаздольным — 1176; старэй за працаздольны — 779)
  • На 1 студзеня 2009 году — 1024 гаспадаркі, 2361 жыхар (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 363; працаздольным — 1266; старэй за працаздольны — 732)