Бучацінскі сельсавет
Выгляд
Бучацінскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Бучаціна |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Буча́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Бучаціна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі. 8 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Капыльскага раёну.
24 траўня 1960 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Смоліцкага сельсавету. 5 траўня 1962 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Жыліхаўскага сельсавету.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 — 7
- 1 студзеня 2009 — 18: 4 пасёлкі і 14 вёсак
- 1 студзеня 2016 — 18: аграгарадок Жыліхава, 4 пасёлкі, 13 вёсак[1]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Па стане на 1 студзеня 2008 году ў сельсавеце налічвалася 1135 гаспадарак, 2442 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 369; працаздольным — 1081; старэй за працаздольны — 992)
- На 1 студзеня 2009 году — 1111 гаспадарак, 2371 жыхар (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 335; працаздольным — 1112; старэй за працаздольны — 924)
- Паводле стану на 1 студзеня 2016 году — 864 гаспадарак, 1852 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце маладзей за працаздольны — 246; працаздольным — 994; старэй за працаздольны — 612)[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Список сельских населенных пунктов Копыльского района на 01 января 2016 года(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 105
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 175
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 146
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 44