Цімкавіцкі сельсавет
| Цімкавіцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Цімкавічы |
| Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1938 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Ці́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Цімкавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі з цэнтрам у мястэчку Цімкавічы. 24 верасьня 1926 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Прускаму сельсавету. 27 верасьня 1938 году сельсавет адноўлены.
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Прускага сельсавету.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Браткава, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, Пузаў, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка, Славінка — ліквідаванага Браткаўскага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сьцяпуры, пасёлкі Калоўка, Раёк — ліквідаванага Вялікараёўскага сельсавету[2].
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1 студзеня 2009 году — 6 вёсак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 917 гаспадарак, 1884 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 314; працаздольным — 1046; старэй за працаздольны — 524).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 105
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 236, 237