Семежаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Семежаў
трансьліт. Siemiežaŭ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Сельсавет: Семежаўскі
Вышыня: 151 м н. у. м.
Насельніцтва: 1142 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
Паштовы індэкс: 223932
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′37″ пн. ш. 27°0′10″ у. д. / 52.96028° пн. ш. 27.00278° у. д. / 52.96028; 27.00278Каардынаты: 52°57′37″ пн. ш. 27°0′10″ у. д. / 52.96028° пн. ш. 27.00278° у. д. / 52.96028; 27.00278
Семежаў на мапе Беларусі ±
Семежаў
Семежаў
Семежаў
Семежаў
Семежаў
Семежаў

Се́межаў, Се́межава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1142 чал. Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капылю, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцак — Івацэвічы.

Семежаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павету сфармавалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Семежаў упамінаецца ў 2-й палове ХV стагодзьдзя[2] як вёска ў Слуцкім княстве, уладаньне Алелькавічаў. У 1578 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

На 1622 год у Семежаве было 195 дымоў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 году мястэчка значна пацярпела[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Семежаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 1848—1863 гадах паселішча знаходзілася ў валоданьні Магільніцкіх[2]. На 1886 год тут было 269 двароў, дзейнічалі 2 царквы, юдэйскі малітоўны дом, капліца, школа, 3 крамы. Мястэчка было цэнтрам традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе ў Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 год у мястэчку было 518 двароў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1918 годзе Семежаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў лістападзе 1920 году тут зь беларускай міліцыі Слуцкага павету сфармаваўся Грозаўскі полк[3]. Да здушэньня паўстаньня бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР.

20 жніўня 1924 году Семежаў стаў цэнтрам сельсавету Чырвонаслабадзкога, з 8 жніўня 1959 году Капыльскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У 2000-я Семежаў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку. На 2000 год тут было 655 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 996 чал.[2]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 2818 чал.; 1999 год — 1336 чал.; 2000 год — 1367 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1142 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Семежаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку штогод праходзіць абрад «Цары Каляды», уключаны ў сьпіс нематэрыяльных культурных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памятны крыж удзельнікам Слуцкага збройнага чыну

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Покрыва Багародзіцы (1720[4], драўляная; разабраная у канцы 1930-х)

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхаіл Высоцкі (1928—2013) — навуковец і канструктар машынабудаваньня, грамадзкі дзяяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Доктар тэхнічных навук, прафэсар. Герой Беларусі.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Семежаўскія ручнікі (значацца ў дзяржаўным сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 203
  2. ^ а б в г д Абрамчык Ф. Семежава // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 284.
  3. ^ Грыцкевіч А. Грозаўскі полк // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 155.
  4. ^ Jelski A. Siemieżewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 546.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]