Пацейкаўскі сельсавет
| Пацейкаўскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пацейкі |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| | |
Паце́йкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Пацейкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў складзе Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці.
З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 24 траўня 1960 году ў склад сельсавету з Бабаўнянскага сельсавету пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), з адміністрацыйнага падпарадкаваньня Капыльскага пассавету — 2 населеныя пункты (Казакоўка і Кацельнікі)[2].
Зь 5 красавіка 2017 году зьліквідаваныя пасёлак Леванова і вёска Пнівада.[3]
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1 студзеня 2009 году — 18 населеных пунктаў: 2 пасёлкі і 16 вёсак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 630 гаспадарак, 1358 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 163; працаздольным — 680; старэй за працаздольны — 515).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 24 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ «Об упразднении деревни Пнивода и поселка Леоново Потейковского сельсовета Копыльского района». Решение Копыльского районного Совета депутатов от 24 февраля 2017 г. № 133 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 105
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 206