Грозаўскі сельсавет
Грозаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Камсамольская |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гро́заўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Камсамольская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Грэскага раёну Слуцкай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Капыльскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Грэскаму раёну. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Гарнастаеўскага сельсавету. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Капыльскага раёну.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі, вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы — ліквідаванага Камсамольскага сельсавету[1].
6 лютага 2015 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Грозаў у вёску Камсамольская[2].
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1 студзеня 2009 году — 18 населеных пунктаў: 2 пасёлкі і 16 вёсак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На 1 студзеня 2008 году — 649 гаспадарак, 1427 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 292; працаздольным — 599; старэй за працаздольны — 536)
- На 1 студзеня 2009 году — 631 гаспадарка, 1402 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 255; працаздольным — 632; старэй за працаздольны — 515)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ «О переносе административного центра Грозовского сельсовета в деревню Комсомольская». Решение Копыльского районного Совета депутатов от 6 февраля 2015 г. № 39(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 168
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 105
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 161