Вісівальд
| Вісівальд лац. Visivald | |
| Wiswald | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Wis + Wald |
| Іншыя формы | |
| Зьвязаныя імёны | Walvis |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Вісівальд» | |
Вісівальд — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вісвалд або Вісалд, пазьней Вайсволд або Вайсвальд (Wiswald[1], Wisaldus[2], Guisaldus, Visaldi[3], Wisewould[4], Weiswald[4]) і Валвіс (Walvis[5]) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].
Імя Вісівальд таксама разглядаюць як германскую форму рускага імя Ўсевалад[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Vissavaldr austan ór Garðaríki (XIII ст.)[9]; Wiscewolodo regem de Gerzika[10] або rex Vissewalde de Gercike[11] (1209 год); Daugeruthe, pater uxoris regis Vissewalde[12], Wissewaldus[13] (Кроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага); Vísivaldr (XIV ст.).
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вісівальд — жаніх Сігрыд Гордай (968—1014), якога часам атаясамліваюць з Усеваладам Уладзімеравічам[14]
- Вісівальд (Усевалад) († па 1230) — князь герцыцкі, васал Уладзімера Полацкага (Woldemaro de Ploceke); ажаніўся з дачкой князя Даўгерда
- Вісівальд — легендарны князь зь ісьляндзкай сагі пра Вільмунда Дзіклівага(de)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kintzel R. Vivaldi’s Lombardic Nominal Legacy // Studi Vivaldiani. 5, 2005. P. 86.
- ↑ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 590.
- ↑ El Nombre de los Antepasados: Toponimia Gallega de Origen Antroponímico (I v2.0), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- 1 2 Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 351.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1512.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 232.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Древняя Русь в свете зарубежных источников: Хрестоматия. Т. 5. — М., 2009. С. 100.
- ↑ Древняя Русь в свете зарубежных источников. Том V. Древнескандинавские источники. Т. 5. — М., 2009. С. 100.
- ↑ Договор рижского епископа Альберта и князя Герцике Всеволода (1209), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ↑ Heinrici Chronicon Livoniae. Ed. altera / Recogn. L. Arbusow et A. Bauer // Scriptores rerum Germanicarum in usum scholarum ex Monumentis Germaniae Historicis separatim editi. T. 31. — Hannoverae, 1955. S. 69.
- ↑ Monumenta Germaniae Historica inde ab anno Christi quingentesimo usque ad annum millesimum et Quingentesimum: Scriptorum. T. 23. — Hannoverae, 1874. P. 285.
- ↑ Monumenta Germaniae Historica inde ab anno Christi quingentesimo usque ad annum millesimum et Quingentesimum: Scriptorum. T. 23. — Hannoverae, 1874. P. 288, 327.
- ↑ Braun F. Das historische Russland im nordischen Schrifttum des X—XIV. Jahrhunderts // Festschrift Eugen Mogk zum 70. Geburtstag. — Halle an der Saale: Max Niemeyer, 1924. S. 157—167.