Даўгерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Даўгерд (па-нямецку: Daugeruthe; па-летувіску: *Daugėrutis, *Daugerutis, *Daugirutis; Dangerutis[1]; ? — 1213, Вендэн) — князь літоўскі.

Упершыню ўзгадваецца пад 1209 рокам ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага, паводле яго сьведчаньняў зьяўляўся «адным з найбольш магутных літоўцаў». Быў цесьцем і саюзьнікам Усевалада Герцыцксгака. У 1213 року Даўгерд езьдзіў у Вялікі Ноўгарад, верагодна, з мэтай заключыць хаўрус супраць немцаў у Лівоніі. На адваротным шляху быў схоплены й загінуў у зьняволеньні.[2] В. Насевіч выказаў меркаваньне, што Даўгерд мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якого Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе könig gros — вялікім каралём літоўцаў[3]. У Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага ўзгадваецца, як Daugeruthe (Даўгерутэ), што відавочна зьяўляецца германізіраванай формай літоўскага імя Даўгерд[4].

  1. ^ Паводле Тэадора Нарбута.
  2. ^ Генрих Латвийский… С. 113, 149.
  3. ^ Насевіч В. …
  4. ^ Насевіч В. …

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — М.; Л., 1938. С. 113, 149.
  • Насевіч В. Пытаньняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш.1(8). Мн., 1998. С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэньне Вялікага княства Літоўскага. Мн.: Беларуская навука, 1998. 208 с.
  • Насевіч В. Роля беларускіх зямель ва ўтварэньні і ўмацаваньні ВКЛ // Гісторыя Беларусі. Т. 2., 2008. С. 87—96.