Перайсьці да зьместу

Палац незалежнасьці (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац незалежнасьці
Іншыя назвы Рэзыдэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжаньне Беларусь, Менск
Адрас пр. Пераможцаў
Пачатак будаўніцтва чэрвень 2011
Сканчэньне будаўніцтва 23 кастрычніка 2013
Дата адкрыцьця 24 кастрычніка 2013
Каардынаты 53°55′36″ пн. ш. 27°31′32″ у. д. / 53.92667° пн. ш. 27.52556° у. д. / 53.92667; 27.52556Каардынаты: 53°55′36″ пн. ш. 27°31′32″ у. д. / 53.92667° пн. ш. 27.52556° у. д. / 53.92667; 27.52556
Палац незалежнасьці на мапе Беларусі
Палац незалежнасьці
Палац незалежнасьці
Палац незалежнасьці

Пала́ц незале́жнасьці — палац у Менску (Беларусь) па праспэкце Пераможцаў.

Праектаваньнем збудаваньня выступіла УП «Белпраект», а першыя рэндэры праекту зьявіліся разам з пачаткам будаўніцтва — у чэрвені 2011 году[1].

Ад пачатку пабудова была абгароджаная і засакрэчаная, будоўля ахоўвалася міліцыяй, уваход на тэрыторыю зроблены толькі па прапускох. Гэта выклікала размаітыя чуткі кшталту тых, што будучы будынак стане новай рэзыдэнцыяй Лукашэнкі[2]. Аляксандар Лукашэнка абверг іх, выказаўшы думку, што новае збудаваньне стане Палацам незалежнасьці[3][4].

Тым ня меней, будынак усё-ткі будзе выкарыстоўвацца найперш кіраўніком дзяржавы: назва на фасадзе гучыць як «Палац незалежнасьці. Рэзыдэнцыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»[3]. Пачаткова нават надпіс быў зроблены па-расейску[5], аднак пасьля грамадзкага розгаласу літары давялося замяніць на беларускія. Гэта ўжо дванаццатае збудаваньне для прэзыдэнцкіх патрэбаў[3].

  1. ^ У Мінску будуюць новую рэзідэнцыю? + фоты і рэндары праекта // Наша Ніва, 17 чэрвеня 2011 г.
  2. ^ Елена Якжик. (27 сьнежня 2012) «Загадочная» стройка на проспекте Победителей. Вид изнутри (рас.) TUT.BY. СалідарнасьцьПраверана 28 жніўня 2013 г.
  3. ^ а б в Ігар Карней. (27 жніўня 2013) Эканомія не для ўсіх: палац для прэзыдэнта Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 28 жніўня 2013 г.
  4. ^ МБ. (7 траўня 2013) Лукашэнка: Новая рэзідэнцыя прэзідэнта будзе называцца «Палац незалежнасці» Палітыка. Наша НіваПраверана 28 жніўня 2013 г.
  5. ^ Сяргей Гудзілін. (23 траўня 2013) Поле цудаў: на новай рэзідэнцыі Лукашэнкі надпіс «Палац Незалежнасці» будзе па-расейску Палітыка. Наша НіваПраверана 28 жніўня 2013 г.