Фідэс
Фідэс | |
па-вугорску: Fidesz – Magyar Polgári Szövetség | |
Лідэр партыі | Віктар Орбан |
---|---|
Дата заснаваньня | 30 сакавіка 1988 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | нацыянал-кансэрватызм, правы папулізм[d], эканамічны нацыяналізм[d], лібэралізм, этатызм[1][2][3][…], сацыяльны кансэрватызм[1][2][3][…], традыцыяналізм[d][1][2][3][…] і эўраскептыцызм[1][2][3][…] |
Моладзевая арганізацыя | Фідэліташ[d] |
Афіцыйны сайт | fidesz.hu (вуг.) |
Фідэс — Вугорскі грамадзянскі зьвяз (па-вугорску: Fidesz – Magyar Polgári Szövetség) — правапапулісцкая і нацыянальна-кансэрватыўная палітычная партыя ў Вугоршчыне, ачоленая Віктарам Орбанам.
Партыя была закладзеная ў 1988 годзе пад назвай Зьвяз маладых дэмакратаў як левацэнтрысцкі і лібэральны рух у супрацьвагу кіроўнага марксісцка-ленінскага ўраду[4]. Рух быў зарэгістраваны як палітычная партыя ў 1990 годзе, а Орбан стаў лідэрам утварэньня. Партыя ўвайшла ў Нацыянальны сход пасьля выбараў у парлямэнт 1990 году, аднак пасьля выбараў у 1994 годзе патрыя страціла два месцы. Партыя пераерыентавалася на лібэральны кансэрватызм, што вымусіла сябраў-лібэралаў сысьці з партыі і далучыцца да Зьвязу свабодных дэмакратаў. Затым Фідэс імкнуўся наладзіць дачыненьні зь іншымі кансэрватыўнымі партыямі, а пасьля выбараў 1998 году партыя здолела стварыць правацэнтрычны ўрад. На пачатку 2000-х гадоў партыя сталася нацыяналістычнай, але ейная папулярнасьць крыху зьнізілася праз карупцыйныя скандалы. Паміж 2002 і 2010 гадамі Фідэс знаходзіўся ў апазыцыі да ўлады, а ў 2006 годзе стварыў кааліцыю з Хрысьціянска-дэмакратычнай народнай партыяй.
Вярнуўшыся ва ўладу партыя ладзіла нацыянальную кансэрватыўную палітыку і ў палітычных спэктры зрабіла зрух у правы кірунак. Партыя сталася больш крытычнай да Эўрапейскага Зьвязу, стаўшыся эўраскептычнай. У 2011 годзе ў была ўхваленая новая вугорскай канстытуцыя, а ў 2012 годзе яна ўдо набыла моц, не зважаючы на тое, што меліся спрэчкі наконт узвышэньня і кансалідацыі ўлады Фідэсу. На выбарах 2014 году партыя засталася ў большасьці, скарыстаўшы міграцыйны крызіс і сваёй правую папулісцкую і антыіміграцыйную рыторыку. Палітолягі часам вызначаюць урад Орбана як нелібэральны альбо аўтарытарны. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2022 году Фідэс захаваў сваю большасьць у Нацыянальным сходзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://web.archive.org/web/20180628015908/https://www.dw.com/en/hungary-experiences-nationalism-renaissance/a-15991580
- ^ а б в г https://books.google.com/books?id=W3wHffNQ7owC&lpg=PP1&hl=no&pg=PA177#v=onepage&q&f=false
- ^ а б в г https://web.archive.org/web/20140220184654/http://ispo.fss.muni.cz/uploads/2download/Chytilek-Kaniok-Hels06.pdf
- ^ «Ties that bind Hungary’s Fidesz and European Parliament». Politico.