Скірмантава
Скірмантава | |
трансьліт. Skirmantava | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Путчынскі |
Насельніцтва: | 617 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222743 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°50′27″ пн. ш. 27°3′23″ у. д. / 53.84083° пн. ш. 27.05639° у. д.Каардынаты: 53°50′27″ пн. ш. 27°3′23″ у. д. / 53.84083° пн. ш. 27.05639° у. д. |
Скірмантава на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Скірмантава |
Скі́рмантава[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на паўночны захад ад шашы Р65, 49 км ад Менску, 24 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, за 18 км на поўнач ад Койданава. Скірмантава ўваходіць у склад Путчынскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вядома з 1802 году. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, вёска, 35 двароў, 145 жыхароў, маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў. Пад час ІІ-й Усясьветнай вайны лясы на поўначы Койданаўскага раёну сталі сховішчам і прыстанішчам для жыдоў, якія ўцякалі зь Менскага гета. Неўзабаве адыход жыдоў у лес зь Менскага гета набыў стыхійны характар. Невялікія групы накіроўваліся ў лес, ведаючы толькі тое, што недзе ёсьць вёскі Старое Сяло, Лісаўшчына, Скірмантава, і калі дабярэсься туды, то будзеш у небясьпецы — у «партызанскай краіне». Калі група з 30 жыдоў, якія ўцяклі зь Менскага гета, 29 жніўня 1943 г. прыбыла ў в. Скірмантава, то яе раптоўна з усіх бакоў акружылі эсэсаўцы. Разам са 162 (з 170) мясцовымі жыхарамі жыды былі сагнаны ў хлеў і зажыва спалены. Была спалена і вёска — 38 дамоў. Раіса Паўлаўна Куніцкая цудам выжыла — змагла ўцячы ў лес і расказаць пра трагедыю вёскі. Пасьля вайны вёска адноўлена. У часы сталінскіх рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў Сыбір, адкуль так і не вярнуліся.
У 1956 г. на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры в. Скірмантава пастаўлены абэліск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі пастаўлены абэліск на ўшанаваньне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вёска ўвекавечана ў мэмарыяльным комплексе «Хатынь».
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 617 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 168 двароў, 510 жыхароў
- 1999 год — 689 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ля вёскі знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — гара Сьвятая.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 181
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.