Ваньковічы
![]() Герб «Ліс» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Ваньковічы (Vańkovičy) — старажытны беларускі[1] шляхецкі род гербу «Ліс».
У час перапісу 1917 году найбагацейшы на той час прадстаўнік роду Леў Ваньковіч назваў сябе беларусам паводле нацыянальнасьці[2].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя згадкі пра Ваньковічаў адносяцца да 1499 року. Сталая генэалёгія роду вядзецца з XVI стагодзьдзя, калі Ваньковічы мелі маёнткі ў Наваградзкім павеце і каля Вялейкі.
Прадстаўнікі роду спавядалі праваслаўе, з пачатку XVII стагодзьдзя — у каталіцтве.
У XIX—XX стагодзьдзях валодалі вёскамі Калюжыца, Волма, Дзевялтова і інш. у Ігуменскім павеце. Займалі пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага, былі дэпутатамі соймаў і Галоўнага Трыбуналу, абіраліся ў органы дваранскага самакіраваньня Расейскай імпэрыі. Герб роду зьмяшчаецца ў «Аршанскім гербары(ru)» (Віцебск, 1900).
Найбольш вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Тэадор Антоні Ваньковіч (? — па 1709) — кашталян менскі ў 1709
- Валенці Ваньковіч (1800—1842) — мастак-жывапісец
- Ян Эдвард Ваньковіч (1838—1899) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Іканаграфія роду Ваньковічаў
-
Антоні Ваньковіч
-
Ганна Ваньковіч (з Солтанаў)
-
Міхал Ваньковіч
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Грыцкевіч А. Ваньковічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 219.
- ^ Абламейка С. У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0