Гаруцішкі
| Гаруцішкі лац. Haruciški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Путчынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°45′50,80″ пн. ш. 27°05′14″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 75 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Нумарны знак | 5 |
| Гаруцішкі на мапе Беларусі ± Гаруцішкі | |
Гару́цішкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гаруцішцы. Уваходзяць у склад Путчынскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 10 км ад Койданава, за 52 км ад Менску, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Герута[2] (Gerutha) — імя германскага паходжаньня[3], якое зьвязваюць зь імём Гера[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі. У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходзкая школа (12 вучняў — 11 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка). У 1886 годзе ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. Дзейнічала праваслаўная царква. У пачатку XX ст. 30 двароў, 167 жыхароў. У 1915 годзе Дэпартамэнт земляробства зрабіў спробу арганізаваць гадавальнік лекавых расьлін у маёнтку Гаруцішкі, але вайна парушыла пляны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік на брацкай магіле 12 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Другую ўсясьветную вайну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 180.
- ↑ Райтаровська Н. Загадка походження Рагнара Лодброка // Феномен Європи: від традиційного до сучасного: збірник матеріалів студентсько-аспірантської наукової конференції (Львівський університет імені Івана Франка, 10-11 листопада 2017 р.). — Львів, 2017. С. 76.
- ↑ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 29.
- ↑ Горенко О. Антропонімічний вимір постмодерної літератури. Монографія. — Берегове-Ужгород, 2020. С. 63.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 44.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.