Перайсьці да зьместу

Перацяткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перацяткі
трансьліт. Pieraciatki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Путчынскі
Насельніцтва: 22 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′42″ пн. ш. 27°2′9″ у. д. / 53.76167° пн. ш. 27.03583° у. д. / 53.76167; 27.03583Каардынаты: 53°45′42″ пн. ш. 27°2′9″ у. д. / 53.76167° пн. ш. 27.03583° у. д. / 53.76167; 27.03583
Перацяткі на мапе Беларусі ±
Перацяткі
Перацяткі
Перацяткі
Перацяткі
Перацяткі
Перацяткі

Пераця́ткі[1] — вёска ў Путчынскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 14 км ад Койданава, 16 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вядома з XVI стагодзьдзя. Паводле інвэнтара Старынскай (Старынкаўскай) воласьці 1589 г. сяло, мела 20 валок зямлі. Уваходзіла ў склад Менскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай. З 1793 г. у Старынскай (Старынкаўскай) воласьці Менскага павету. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае староства (пазьней Койданаўскае графства) магнатаў Радзівілаў.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 180
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.