Волма (басэйн Нёмана)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Волма | |
Выток | каля в. Шчэпкі |
Вусьце | Іслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 44 км |
Плошча басэйну | 177 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3 ‰ |
Во́лма, Валмя́нка — рака ў Койданаўскім і Валожынскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, левы прыток Іслачы (басэйн Нёману)[1]. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 177 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3‰.
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкі, цячэ заходнімі схіламі Менскага ўзвышша празь мястэчка Івянец, упадае ў Іслач ніжэй за вёску Баравікоўшчына[2].
Даліна выразная. Абалона лугавая, яе шырыня ў вярхоўі 20—50 мэтраў, у нізкай плыні 120—2000 м. Рэчышча зьвілістае, у высокай плыні каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, асабліва на дзялянцы ад мяст. Івянца да вусьця, дзе рака цячэ празь лес[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Волма // БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 265.
- ^ Волма // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 103.
- ^ Волма // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 485.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 103
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0