Волма (Койданаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Волма
трансьліт. Volma
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Путчынскі
Насельніцтва: 164 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°52′14″ пн. ш. 26°57′30″ у. д. / 53.87056° пн. ш. 26.95833° у. д. / 53.87056; 26.95833Каардынаты: 53°52′14″ пн. ш. 26°57′30″ у. д. / 53.87056° пн. ш. 26.95833° у. д. / 53.87056; 26.95833
Волма на мапе Беларусі ±
Волма
Волма
Волма
Волма
Волма
Волма
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Во́лма[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 164 чал. Знаходзіцца за 30 км ад Койданава, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Койданаў — Івянец.

Волма — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся палац Ваньковічаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Волма ўпамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як уладаньне Войцеха Манівіда. У 1472 годзе тут існаваў касьцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 годзе Волма знаходзілася ў валоданьні Альбэрта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. На 1620 год тут было 55 двароў. У XVII—XIX стагодзьдзях Волма знаходзілася ў валоданьні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Волма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[2]. У пачатку XIX ст. на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянкі сфармавалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам.

У 1861—1866 гадох у Волме было 14 двароў, на 1886 год — 4 двары. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, а ў 1864 годзе з мэтай маскалізацыя краю адкрылі ў Волме царкоўнапрыходзкую школу (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету з 25 сьнежня 1962 году Стаўпецкага, з 6 студзеня 1965 году Валожынскага, з 12 жніўня 1970 году Койданаўскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113, на 1996 год — 198, на 1 студзеня 2004 году — 76.

18 сакавіка 2011 году да Волмы далучылі вёску Зуёўку[4]. Да 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Волменскага сельсавету вёску перадалі ў Путчынскі сельсавет[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 93 чал.; 1886 год — 36 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 298 чал.[6]; 1970 год — 277 чал.; 1992 год — 354 чал.[7]; 1996 год — 580 чал.[8]; 1999 год — 193 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 год — 115 чал.[9]; 2010 год — 164 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Волме працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут месьціцца філія Міжнароднага экалягічнага ўнівэрсытэту імя А. Сахарава.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс Ваньковічаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Спачыну Найсьвяцейшай Панны Марыі (1751; захаваліся падмуркі)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (pdf) С. 172
  2. ^ Jelski A. Wołma (3) // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 880.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ «Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района». Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18.03.2011 г. № 65(рас.)
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(рас.)
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  7. ^ Батвіньнік М., Шаблюк В. Волма // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 352.
  8. ^ БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 265.
  9. ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна — Мн., 2004.— 704 с.: іл., фота. С. 674.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Волма (Койданаўскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў