Перайсьці да зьместу

Міхась Шаховіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Шаховіч
Міхась Шаховіч у 2000-ыя гады
Міхась Шаховіч у 2000-ыя гады
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Міхал Шаховіч
Нарадзіўся 20 лістапада 1953 (71 год)
Сьцяг ПольшчыСамкі, Гміна Бельск-Падляскі, Беластоцкае ваяводзтва, ПНР
Памёр 5 чэрвеня 2000 (46 гадоў)
Сьцяг Польшчым. Беласток, Польшча
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст, паэт
Жанр чыстая паэзія без удзелу ў грамадзкім жыцьці
Мовы беларуская, польская
Дэбют 1978 верш Туды

Міхась Шаховіч (20 лістапада 1953, Сакі, Бельскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча — 5 чэрвеня 2000, Беласток, Польшча) — беларускі паэт.

Нарадзіўся 20 лістапада 1953 году ў в. Сакі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польшчы ў сялянскай сям’і[1].

У 1972 годзе скончыў Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім. У 1972 годзе паступіў на аддзяленьне беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1975 годзе перайшоў на завочнае навучаньне (скончыў у 1977) і пачаў працаваць журналістам у беларускім штотыднёвіку «Ніва». З 1985 году — адказны сакратар польскага грамадзка-культурнага штомесячніку «Кантрасты». З 1990 году — кіраўнік выдавецкай суполкі «Сумежжа». Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 году.

Жыў у Беластоку, дзе і памёр 5 чэрвеня 2000 году. Пахаваны ў Беластоку на гарадзкіх могілках.

Дэбютаваў у 1974 годзе вершам «Туды» на старонках газэты «Ніва». Пісаў на беларускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Прамінаньне» (1978), «Сьвятая ноч» (паэма, з паралельным перакладам на польскую мову, 1979), «Напевы» (паэмы, 1987) і зборніку гумарыстычных апавяданьняў «Вада ў рэшаце» (1983).

У 1982 годзе пад яго рэдактарствам выйшаў навуковы зборнік «Мост праз стагодьдзі», прысьвечаны беларуска-польскім культурным узаемасувязям.

  1. ^ Месца пад сузор’ямі (Памяці Міхася Шаховіча) 1953—2000 // Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 году
  • Міхась Шаховіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]