Полымя (дзіцячы часопіс)
Полымя[1] (па-верхнелужыцку: Płomjo) — адзіны лужыцкі дзіцячы часопіс, які выдаецца ў Нямеччыне. Выходзіць на верхнелужыцкае мове. Падобнае выданьне на ніжнелужыцкае мове называецца «Płomje». Ляўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднікам выданьня быў дзіцячы рэлігійны часопіс Рай[a], які выходзіў у час з 1906 па 1914 і 1923 па 1930 гады.
Першы выпуск сучаснага часопіса выйшаў у 1952 годзе. Выдаваўся 2 разы на месяц. З 1955 году выходзіў адзін раз на месяц. У гэты час друкаваўся ў Дрэздэне ў выдавецтве «Zeitschrift die FDJ-Bezirksleitung Dresden». З 1952 году друкуецца ў выдавецтве «FDJ-Zentralrat». Часопіс выходзіў на 24 старонках, зь якіх 8 былі надрукаваны шматколерным афсэтным спосабам. Выданьне выкарыстоўвалася для вывучэння лужыцкіх моў у лужыцкамоўных навучальных установах. У 1960 годзе абедва выданьня часопіса на ніжнелужыцкай і верхнелужыцкай мовах налічвалі ў агульнай суме 6 тысяч экзэмпляраў і выкарыстоўваліся для школьнай адукацыі ў 49 сярэдніх навучальных установах. З 1972 году часопіс выкарыстоўваецца падчас навучаньня ў пачатковых класах.
У 1972 годзе калектыў часопіса быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]часопіса шматпрофільны і датычыцца розных тэм, зьвязаных з лужыцкай гісторыяй, культурай, этнаграфіяй. На старонках публікуюцца артыкулы аб спорце, навуцы, апавяданьні і іншы літаратурны матэрыял.
Цяпер часопіс таксама прызначаны для навучаньня дзяцей лужыцкай мовам у дашкольных установах і дзейнічае ў рамках культурна-моўнай праграмы «Witaj». Выданьне выпускае лужыцкае выдавецтва «Domowina-Verlag GmbH Bautzen». З 2004 году выданьне выходзіць адзін раз у месяц агульным тыражом 2450 экзэмпляраў (на верхнелужыцкай мове — 1600 экзэмпляраў і на ніжнелужыцкай — 850 экзэмпляраў). Ніжнелужыцкая мова выданьня выходзіць на 32 старонках. Верхнелужыцкі варыянт выходзіць на 40 старонках у фармаце А5.
Галоўны рэдактар — Пётр Шолта.
Заўвага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ па-верхнелужыцку: "Raj"