Уладзімер Гайдук
Уладзімер Гайдук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 верасьня 1941 |
Памёр | 24 лютага 2012 (70 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская мова |
Уладзімер Гайдук (7 верасьня 1941, в. Тарнопаль, Берасьцейская вобласьць цяпер Беластоцкае ваяводзтва Польшча — 24 лютага 2012, в. Тарнопаль) — беларускі паэт у Польшчы.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 7 верасьня 1941 году ў в. Тарнопаль Берасьцейскай вобласьці (цяпер — Беластоцкае ваяводзтва Польшчы) ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Займаўся сельскай гаспадаркай на сваім хутары[1].. Супрацоўнічаў з газэтай «Ніва».
Памёр 24 лютага 2012 году ў в. Тарнопаль.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя вершы напісаў яшчэ вучнем пачатковых клясаў. Дэбютаваў у 1956 годзе лістом-вершам «Пазнаёмімся» і вершамі «Захад сонца» і «Зіма ідзе» («Ніва»). У 1956—1958 гады творы друкуюцца ў «Ніве» сыстэматычна. Аўтар зборнікаў паэзіі, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ракіта. — Беласток, 1971;
- Блакітны вырай. — Беласток, 1990;
- Пах аернага хлеба. — Беласток, 1998. — 40 с.
- Полымя роднае. Беласток, 2010
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чыквін Я. Самотнік у сьвеце рэчаў // Далёкія і блізкія (сэрыя «Беларускія пісьменьнікі замежжа», кн. 16) / Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». — Беласток, 1997.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладзімер Гайдук на kamunikat.org
- Нарадзіліся 7 верасьня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Падляскім ваяводзтве
- Памерлі 24 лютага
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Падляскім ваяводзтве
- Нарадзіліся ў Беластоцкім ваяводзтве
- Польскія паэты
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія паэты і паэткі
- Сябры Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»