Ласінка (Падляскае ваяводзтва)
Ласінка | |
польск. Łosinka | |
Першыя згадкі: | 1788 |
Мясцовая назва: | Łosinka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | 210 чал. (2006) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-212 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д.Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д. |
Ласінка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ласі́нка (па-польску: Łosinka, па-падляску: Łosínka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ласінка была заснаваная ў другай палавіне 18 ст. у бельскім лясьніцтве. Па фундацыі Ізабэлы Браніцкай (жонкі Яна Клемэнса Браніцкага) заснаваная была мясцовая парафія сьв. Апостала Якава і пабудаваная першая царква. Напрканцы 19 ст. за сродкі жыхароў была пабудавана новая царква, а старая перанесененая на могілкі і пераасьвешчана ў гонар сьв. Юрага. Паводле польскага перапісу населніцтва тут пражывалі 339 беларусаў і 10 палякаў. У 1995 годзе ў мясцовай школе быў заснаваны беларускі дзіцячы хор «Лісічкі» (зараз існуюць два хоры — «Рамонка»[1] і «Зараночка»[2]).
-
Царква сьв. Якава Апостала (1886 г.)
-
Царква сь. Юрага (1779 г.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сяргей Плева (1940-2015) — польскі палітык, інжынэр і грамадзкі дзеяч, беларускага паходжаньня.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ласінка (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сайт хору «Рамонка» (пол.) Праверана 17 сьнежня 2014 г.
- ^ Сайт хору «Зараночка» (пол.) Праверана 17 сьнежня 2014 г.