Зубачы (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зубачы
польск. Zubacze
Зубачы
Першыя згадкі: 1499
Мясцовая назва: Zubačy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Насельніцтва: 70 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′7″ пн. ш. 23°18′43″ у. д. / 52.45194° пн. ш. 23.31194° у. д. / 52.45194; 23.31194Каардынаты: 52°27′7″ пн. ш. 23°18′43″ у. д. / 52.45194° пн. ш. 23.31194° у. д. / 52.45194; 23.31194
Зубачы на мапе Польшчы
Зубачы
Зубачы
Зубачы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зубачы́ (па-польску: Zubacze, па-падляску: Zubačý) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божае Маці на месцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска згаданая ў 1499 годзе як іменія Туровскіе ў судовых дакумэнтах, якія тычыліся спрэчкі за Зубачы паміж Карнілай і Івашкам Андрэевічамі ды іхняю сястрою Яраслаўнай Валковіч. Паводле некаторых зьвестак у 1580 годзе Зубачы былі местам. У 17 ст. Зубачамі валодалі Сапегі (вядома, што ў 1765 годзе Аляксандар Сапега аддаў у арэнду Зубачы Яну Яжыну). Першыя згадкі пра мясцовую ўніяцкую парафію Пакровы Божай Маці датуюцца 1677 годам. У 1781 годзе ў выніку шлюбу Ганны Сангушка Сапегі пераходзяць да Патоцкіх. З 19 ст. мясцовасьцю валодаюць Пуслоўскія. 20 лістапада 1895 году згарэла драўляная царква ўніяцкіх часоў і да 1897 году пабудаваная была новая (існуе па сёньняшні дзень). У міжваенны пэрыяд Зубачы прыналежалі да гміны Высокае Палескага ваяводзтва[1].

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 65-67
  2. ^ Тацьцяна Гаранская. Героіка і лірыка. Арыенціры творчасці Пётры Свентахоўскага // Культура і мастацтва.