Перайсьці да зьместу

Тымянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тымянка
польск. Tymianka
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Tymianka
  • Былая назва: Tumin
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Нурэц-Станцыя
Часавы пас
Каардынаты 52°26′08″ пн. ш. 23°13′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-330
Нумарны знак BSI
Тымянка на мапе Польшчы
Тымянка
Тымянка
Тымянка

Ты́мянка (па-польску: Tymianka, па-падляску: Týmianka[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя вёскі пачынаецца праўдападобна ў 15 ст. і пачаткова была прыватную ўласнасьцю небагатага шляхоцкага роду. З 16 ст. уваходзіла ў склад маёмасьцяў з цэнтрам у Высокім. Першапачатковая назва Тумін была зьмененая, каб пазьбегнуць памылак зь недалёкім Тумінам. У час Першай сусьветнай вайны ўсе жыхары Тымянкі знаходзіліся на бежанстве ў Расеі[4]. У міжваенны пэрыяд Тымянка прыналежала да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 185 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].

  1. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 208
  2. Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
  3. TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
  4. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 2, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 62 Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 9 (пол.) Праверана 2 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]