Дарафей Фіёнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дарафе́й Фіё́нік (па-падляску: Dorofiêj Fijonik, па-польску: Doroteusz Fionik; * 14 жніўня 1968, Бельск-Падляскі, ПНР) — польскі гісторык, этнограф беларускага паходжаньня, заснавальнік прыватнага Музэю малой айчыны ў Студзіводах (раён Бельску), дзяяч беларускай культуры на Падляшшы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў сяльгастэхнікум, Вышэйшую праваслаўную сэмінарыю зь сядзібай пры манастыры сьвятога Анупрыя ў Яблэчнай

Выкладаў катэхізіс у Бельску-Падляскім, дзейнічаў у Братэрстве праваслаўнае моладзі, у якім праводзіў рэканструкцыю спаленай падчас Другой сусьветнай вайны званіцы царквы XVIII стагодзьдзя[1]. У 1993 заснаваў Музэй малой айчыны ў Студзіводах, колішняй вёсцы ля Бельску-Падляскага. Арганізатар шторочнага (ад 2004) фэсту «Там па травеньскай расе» ў Бельску і ваколіцах.

У 2002—2010 сябра Рады места Бельск-Падляскі. Займаецца сельскай гаспадаркай. Жыве ў Студзіводах. З жонкай Альжбэтай маюць сыноў Максіма, Ільлю і дачку Таісу.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад пачатку 90-х рокаў XX стагодзьдзя займаецца гісторыяй і этнаграфіяй Бельскай зямлі. Аўтар і суаўтар некалькіх кніг, у тым ліку сэрыі, прысьвечанай гісторыі невялікіх мясцовасьцяў на Падляшшы (разам з а. Рыгорам Сасною). Ад 1998 — заснавальнік і галоўны рэдактар краязнаўчага штоквартальніка «Бельскі гасьцінец». У 1994 стаў адным з сузаснавальнікаў Беларускага гістарычнага таварыства. Супрацоўнік штотыднёвіка «Ніва (газэта)», штомесяцнікаў «Przegląd Prawosławny», «Czasopis», сябра рэдакцыі «Białoruskich Zeszytów Historycznych».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 атрымаў адну з найвышэйшых узнагародаў у конкурсе Фундацыі культуры «Малыя айчыны — традыцыя для будучыні» за праект «Бельск-Падляскі — сэрца пагранічча» (разам зь Яўгенам Вапам). У 2003 і 2005 — узнагароджаны прэміяй маршалка Падляскага ваяводзтва за прапаганду і ахову культурнага здабытку. У 2006 стаў ляўрэатам прэміі імя Зыгмунта Глёгера за прапагандысцкую і выдаўнічую дзейнасьць, ахову славутасьцяў і стварэньне Музэю малой айчыны[2]. У 2010 узнагароджаны ордэнам сьвятой Марыі Магдалены III ступені ПАПЦ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]