Койлы
Койлы | |
польск. Kojły | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Мясцовая назва: | Kôjły |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 157 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′46″ пн. ш. 23°26′49″ у. д. / 52.81278° пн. ш. 23.44694° у. д.Каардынаты: 52°48′46″ пн. ш. 23°26′49″ у. д. / 52.81278° пн. ш. 23.44694° у. д. |
Койлы на мапе Польшчы ![]() ![]() Койлы | |
![]() |
Ко́йлы (па-польску: Kojły, па-падляску: Kôjły[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Побач зь вёскай разьмяшчаецца вялікі курган, праўдападобна раньнясярэднявечны[4]. Вёска ўпершыню згадваецца ў Люстрацыі Падляскага ваяводзтва 1576 г., як заселяная асочнікамі (якія займаліся аховай Бельскай пушчы) ды бортнікамі. Паводле Люстрацыі 1664 году жыхары Койлаў былі абавязаны да пастаўленьня адмаго выбранца ў каралеўскую армію. У 1720—1722 гадах адбыўся судовы спор паміж бельскім старастай Янам Клемэнсам Браніцкім ды мужыкамі вёскаў Колйы, Новага Беразова і Чыжыкаў наконт павіннасьцяў. Судовы працэс выйгралі сяляне. Пад канец XIX ст. у Койлах было 78 хатаў, у якіх пражывала 516 жыхароў[5]. У 1909 годзе мясцовым жыхарамі была пабудаваная нвялікая капліца ў гонар сьв. Аляксея[6]. У міжваенны пэрыяд Койлы прыналежалі да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 386 жыхароў (380 праваслаўных і 6 габрэяў, усе запісаныя беларусамі)[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Койлы былі далучаныя да гміны Чыжы.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Kôjły svoja.org Праверана 17 траўня 2015 г.
- ^ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce(пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
- ^ Edukacyjna Ścieżka Archeologiczna(пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 17 траўня 2015 г.
- ^ Carski szlak(пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 17 траўня 2015 г.
- ^ Kojły(пол.) Kościoły drewniane w Polsce Праверана 17 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21(пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Койлы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|