А
| Літара кірыліцы А | |
| Аа | |
| ◄ Ӏ Э Ю Я А Ә Б В Г ► | |
| Беларускі альфабэт: | |
|---|---|
| ◄ Ь Э Ю Я А Б В Г Ґ ► | |
| У лацінцы | A · a |
| Зьвесткі | |
| Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
| Гук | [a] · [ɑ] · [ə] |
| Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter a
cyrillic small letter a |
| Юнікод | А: U+0410 а: U+0430 |
| HTML | А: Аа: а
|
| UTF-16 | А: 0x0410 а: 0x0430 |
| URL-код | А: %D0%90 а: %D0%B0 |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
А, а (курсіў: А а) — першая літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове. У стараславянскім альфабэце носіць назву «азъ», якая адпавядае сучаснаму беларускаму займеньніку «я».
Літара ўзыходзіць да стар.-грэц. Α α (альфа), а тая ў сваю чаргу — да іўр. א «Алэф». Прыстаўка «а» (перад галоснымі — «ан») у запазычаных словах пазначае адсутнасьць прыкметы, выяўленага асноўнай часткай слова. Адпавядае беларускаму «без» і «не». Напрыклад: «А-морфны» — бясформенны, «а-сімэтрычны» — несімэтрычны.
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| А / а, кап.: а лац.: A / a · бел. араб.: اَ | |
|---|---|
| Назва | па-беларуску: а |
| Пазыцыя | першая літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове |
| Гук | галосны[2] |
| МФА | [a][3][a] |
| Прыклад | Беларусь |
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узыходзіць да грэцкай Α α «альфа», а тая — да фінікійскай
«алеф», якой пазначаўся гартанны зычны [?]; найбольш распаўсюджаная вэрсія ўзводзіць напісаньне алефа да выявы галавы быка. Па-стараславянску й па-царкоўнаславянску літара называецца «азъ», што перакладаецца на беларускую займеньнікам «я». У кірыліцы выглядае як
, у глаголіцы — як
(часта выбар такога напісаньня для першай літары альфабэту тлумачаць сувязьзю з крыжам як хрысьціянскім знакам)[4].
Лічбавае значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах А мае значэньне лічбы — 1.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ У беларускай мове
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ J. H. Lemantar dla škołaŭ i chatniaha navučańnia = Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк / Менск: Zaranka, 1964 / 2012. — С. 43, 67. — 97 с.
- ↑ Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Вільня: Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае. — Мн.: «Народная асвета», 1991 [факсімільн.].
- ↑ Канвэртар МФА. // А. Baltoslav.eu. Праверана 10 лістапада 2023 г.
- ↑ А (Азъ)