Перайсьці да зьместу

Сямятычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сямяцічы»)
Сямятычы
лац. Siamiatyčy
польск. Siemiatycze
Кляштар місіянэраў
Кляштар місіянэраў
Герб Сямятычаў Сьцяг Сямятычаў


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Плошча:
  • 36,25 км²
Насельніцтва: 14 590 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′38″ пн. ш. 22°51′45″ у. д. / 52.42722° пн. ш. 22.8625° у. д. / 52.42722; 22.8625Каардынаты: 52°25′38″ пн. ш. 22°51′45″ у. д. / 52.42722° пн. ш. 22.8625° у. д. / 52.42722; 22.8625
Сямятычы на мапе Польшчы
Сямятычы
Сямятычы
Сямятычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.siemiatycze-um.com.pl

Сямятычы, Сямяцічы (польск. Siemiatycze) — места ў Польшчы, на рацэ Камёнцы. Адміністрацыйны цэнтар Сямятыцкага павету Падляскага ваяводзтва. Плошча 36,25 км². Насельніцтва на 2018 год — 14 590 чалавек. Знаходзяцца за 64 км ад Седльцаў.

Сямятычы — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся аранжарэя, капліцы Сьвятой Ганна і эвангелісцка-аўгсбурская, комплекс кляштару місіянэраў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сынагога, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Ябланоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII ст. За 10 км ад Сямятычаў знаходзіцца Сьвятая Гара Грабарка, важны санктуар праваслаўя.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямятычы ўзьніклі ў сярэдзіне XV ст. У 1443—1542 гадох тут дзеялі цэрквы Сьвятой Параскевы Пятніцы, Сьвятой Тройцы, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1456 годзе Міхал Кміта Судзімонтавіч фундаваў у Сямятычах касьцёл. У 1542 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуста надаў месту Магдэбурскае права.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Сямятычы перайшлі да Каралеўства Польскага. На 1580 год тут было 282 жылыя дамы. Вялікую шкоду месту нанесла вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1772 годзе ў Сямятычах збудавалі новую мураваную ратушу. На 1772 год у месьце было 285 будынкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сямятычы апынуліся ў складзе Прусіі, з 1807 году — паводле Тыльзыцкага міру, у складзе Расейскай імпэрыі. На 1825 год у месьце было 20 мураваных і 330 драўляных будынкаў, працавалі 2 мануфактуры, 10 крамаў і 40 шынкоў. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 6—7 лютага 1863 году адбылася бітва пад Сямятычамі, у якой перамаглі расейскія карнікі, па чым яны спалілі места.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сямятычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сямятычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 11 верасьня 1939 году Сямятычы акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сямятычы ўвайшлі ў склад БССР. З чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 году места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сямятычы Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.

  • XVI стагодзьдзе: 1580 год — 1,9 тыс. чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 3,5 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 1945 чал.; 1878 год — 4634 чал. (2099 муж. і 2535 жан.)[1]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 5694 чал.; 1931 год — 6816 чал.; 1939 год — 7850 чал.; 1946 год — 4106 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 30 чэрвеня 2013 году — 14 819[2]; 2018 год — 14 590 чал.

У Сямятычах працуюць 2 пачатковыя школы, 2 ліцэі і Надбужанская вышэйшая школа.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Аранжарэя (1860)
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Капліца прыдарожная (сярэдзіна XIX ст.)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар місіянэраў (1719—1727)
  • Могілкі хрысьціянскія: капліца Сьвятой Ганны (1826—1827), капліца эвангелісцка-аўгсбурская (сярэдзіна XIX ст.); юдэйскія
  • Статуі Сфінксаў пры браме палаца Ябланоўскіх (XVIII ст.)
  • Сынагога (1797)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1866; мураўёўка)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Званіца кляштару місіянэраў (XVIII ст.)
  • Ратуша (1772)
  • Палац Ябланоўскіх (XVIII ст.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]