Капыль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: bg:Копил
д r2.7.3) (робат дадаў: sr:Капыль
Радок 174: Радок 174:
[[pl:Kopyl]]
[[pl:Kopyl]]
[[ru:Копыль]]
[[ru:Копыль]]
[[sr:Капыль]]
[[fi:Kapyl]]
[[fi:Kapyl]]
[[uk:Копиль]]
[[uk:Копиль]]

Вэрсія ад 05:17, 17 лютага 2013

Капыль
Герб Капылю
Першыя згадкі: 1274
Магдэбурскае права: 27 жніўня 1652
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Насельніцтва: 9 938 (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
Паштовы індэкс: 223910, 223927
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°09′11″ пн. ш. 27°05′27″ у. д. / 53.15306° пн. ш. 27.09083° у. д. / 53.15306; 27.09083Каардынаты: 53°09′11″ пн. ш. 27°05′27″ у. д. / 53.15306° пн. ш. 27.09083° у. д. / 53.15306; 27.09083
Капыль на мапе Беларусі
Капыль
Капыль
Капыль
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Капы́ль — места ў Беларусі, на рацэ Мажа. Адміністрацыйны цэнтар Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 120 км ад Менску, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы (лінія Баранавічы — Асіповічы).

Капыль — магдэбурскае места гістарычнай Случчыны, колішняя сталіца Капыльскага княства.

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася для пазначэньня адной з прыладаў апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для пазначэньня верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавек[1].

Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — часткі паганскай бажніцы[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Капыль зьмяшчаецца ў Галіцка-Валынскім летапісе і датуецца 1274[3]. У XIVXVIII стст. на тэрыторыі гарадзішча (у цэнтры сучаснага места) існаваў драўляны замак.

У 1320-я Капыль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1395 места зрабілася цэнтрам княства ў валоданьні Алелькавічаў. У 1439 сын вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча намесьнік літоўскі Міхал збудаваў драўляны касьцёл (у 1859 на ягоным месцы ўзьвялі новы мураваны[4]). У 1506 слуцкія і капыльскія баяры, якіх сабрала князёўна Анастасія, разьбілі тут крымскіх татараў, што адыходзілі па разгроме пад Клецкам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Капыль увайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва. У 1508, учыніўшы фэадальны мяцеж, места захапіў М. Глінскі, які аднак ня здолеў узяць замак. За часамі паўстаньня С. Налівайкі 25 лістапада 1595 каля Капылю адбыўся бой паміж казацкім загонам на чале з палкоўнікам Марцінкам і войскай К. Радзівіла, у якім Марцінак загінуў, а казакі адступілі. У кан. XVI ст. дзейнічалі кальвінскі збор і царква.

У 1612 па сьмерці апошняй прадстаўніцы роду Алелькавічаў, князёўны Соф’і, Капыль перайшоў да Радзівілаў. 27 жніўня 1652 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у залатым полі чорны паляўнічы рог»[5]. Ад гэтага часу жыхары абіралі магістрат з 2 бурмістраў, 4 радцаў, мескага пісара, войта і 4 лаўнікаў. Апроч таго, яны атрымалі на кірмашы і штотыднёвыя таргі ў пятніцы. У XVII ст. дзейнічала 6 цэхаў: шавецкі, кравецкі, шапачны, мясьніцкі і ганчарны. У 1695 паміж аддзеламі Сапегаў і Радзівілаў адбыліся баі за валоданьне Капылем. У 1791 места ўвайшло ў склад Случарэцкага павету[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Капыль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ў 1832 перадалі ў валоданьне Вітгенштэйнам. У 1833 па судовым працэсе, распачатым жыхарамі Капылю, іх вызналі асабіста вольнымі, але зямлю пакінулі ў валоданьні абшарніка. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку дзейнічалі касьцёл, царква, кальвінскі збор і 2 габрэйскія малітоўныя дамы; працавалі 3 школы (у тым ліку 2 габрэйскі), бровар, 2 млыны, 6 крамаў.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 Капыль занялі нямецкія войскі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 — польскае войска. У 1924 мястэчка зрабілася цэнтрам раёну БССР. 27 верасьня 1938 Капыль атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

29 красавіка 1984 Капыль зноў атрымаў статус места. 8 лютага 2000 адбылося аціцыйнае зацьверджаньне гістарычнага мескага гербу.

Насельніцтва

Адукацыя

У Капылі працуюць 3 сярэднія, 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, дзіцячая школа мастацтваў, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і стаматалягічная паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, цэнтар культуры.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Царква Ўшэсьця Гасподняга

Дзейнічае Капыльскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Капыль»[9].

Выдатныя мясьціны

  • Замчышча (XVI—XVIII стст.)
  • Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла (1859; захаваўся ў значна перабудаваным выглядзе, цяпер у будынку разьмяшчаецца рэстаран[10])
  • Могілкі габрэйскія
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1866)

Страчаная спадчына

  • Кальвінскі збор
  • Сынагога
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (XVI ст.)

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 173—174.
  2. ^ Сергей Богдашич. Седые легенды древнего Копыля // «Iнфа-Кур’ер», 17 сьнежня 2008.
  3. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Капыль // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 42.
  4. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 423.
  5. ^ Капыль // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  6. ^ Анатоль Грыцкевіч, Лявон Калядзінскі. Капыль // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 105.
  7. ^ Копыль // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Анатоль Грыцкевіч, Лявон Калядзінскі. Капыль // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 104.
  9. ^ Копыль // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  10. ^ Копыль (рас.). Globus.tut.byПраверана 20 лютага 2012 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Капыльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў