27 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
27 жні́ўня — 240-ы дзень году (239-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 127 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 479 да н. э. — бітва пры Платэях, грэкі перамаглі пэрсаў
- 1382 — узяцьце Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам
- 1492 — Ян Ольбрахт абраны польскім каралём
- 1595 — польскае войска пад кіраўніцтвам гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага заняло Хоцім
- 1610 — Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом
- 1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы
- 1672 — капітуляцыя Камянца-Падольскага ў часе вайны Рэчы Паспалітай з туркамі
- 1798 — аб’яднаныя францускія і ірляндзкія сілы разьбілі ангельскае войска і абвясьцілі Ірляндыю рэспублікай
- 1813 — Напалеон разграміў аб’яднаныя расейска-аўстрыска-прускія войскі ў бітве ля Дрэздэну
- 1820 — расейскі імпэратар Аляксандар І падпісаў указ пра забарону дзейнасьці езуітаў у Расейскай імпэрыі
- 1828 — Бразылія і Аргентына прызналі незалежнасьць Уругваю
- 1879 — расейская рэвалюцыйная арганізацыя «Зямля і воля» спыніла сваё існаваньне, раздрабіўшыся на «Народную волю» і «Чорны перадзел»
- 1883 — адно з наймагутнейшых у гісторыі вывяржэньне вулькану Кракатаў у Інданэзіі. На выспах Ява ды Суматра загінулі больш за 36 000 чалавек
- 1891 — утварэньне Антанты
- 1896 — Ангельска-занзыбарская вайна, якая сталася найкарацейшай вайной у гісторыі, працягнуўшыся ўсяго 45 хвілінаў
- 1916 — Румынія абвясьціла вайну Аўстрыі, а Італія — Нямеччыне ў ходзе I Сусьветнай вайны
- 1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная «пяцідзёнка» — 5 працоўных дзён, адзін выходны
- 1939 — першы ў сьвеце палёт на рэактыўным самалёце зьдзейсьнены ў Нямеччыне
- 1955 — першае выданьне Кнігі рэкордаў Гінэса
- 1957 — уступіла ў дзеяньне маляйзыйская канстытуцыя
- 1959 — у СССР прынятая пастанова пра ўзнагароджаньне выпускнікоў школаў мэдалямі
- 1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС
- 1978 — у Іране скасаваная забарона на дзейнасьць палітычных партыяў
- 1991 — эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Летувы, Латвіі і Эстоніі
- 1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР
- 1999 — расейскі касманаўт Сяргей Аўдзееў паставіў новы сусьветны рэкорд па перабываньні ў космасе — 742 дні, праведзеныя на касьмічнай станцыі «Мір»
- 2003 — Марс наблізіўся да Зямлі на найменшую за апошнія 60 000 год адлегласьць — 55 758 005 км
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф, заснавальнік рэлігійна-філязофскага вучэньня
- 1770 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф
- 1856 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік
- 1860 — граф Карл Эмэрыкавіч Чапскі, менскі гарадзкі галава, мэцэнат
- 1871 — Тэадор Драйзэр, амэрыканскі пісьменьнік
- 1896 — Фаіна Ранеўская, вялікая савецкая акторка
- 1898 — Арсен Насонаў, расейскі гісторык
- 1906 — Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт
- 1908 — Ліндан Бэйнз Джонсан, 36-ы амэрыканскі прэзыдэнт
- 1910 — Маці Тэрэза з Калькуты, законьніца, якая заснавала каталіцкі Ордэн міласэрнасьці
- 1913 — Віктар Жаўняровіч, мастак і опэрны сьпявак
- 1924 — Лявон Мурашка, опэрны сьпявак
- 1941 — Багдан Ступка, украінскі актор
- 1976 — Алеся, беларуская эстрадная сьпявачка, салістка гурту «Сябры»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 479 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф, заснавальнік рэлігійна-філязофскага вучэньня
- 1576 — Тыцыян, італьянскі мастак
- 1590 — Сыкст V, папа рымскі
- 1635 — Фэлікс Лопэ дэ Вэга, гішпанскі пісьменьнік, драматург
- 1664 — Францыска Сурбаран, гішпанскі мастак
- 1900 — Павал Шэйн, беларускі і расейскі этнограф і фальклярыст
- 1937 — Сяргей Дубінскі, беларускі археоляг і гісторык
- 1950 — Чэзарэ Павэзэ, адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя
- 1965 — Лё Карбюзье, францускі архітэктар швайцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр
- 1975 — Хайлэ Сэласі, імпэратар Этыёпіі
- 1977 — Уладзімер Шыманец, беларускі грамадзкі дзеяч у Францыі
- 1990 — Стыў Рэй Вон, блюзавы гітарыст
- 2009 — Сяргей Міхалкоў, літаратар, старшыня Саюза пісьменьнікаў РСФСР, пісьменьнік, паэт, байкапісец, драматург, ваенны карэспандэнт падчас нямецка-савецкай вайны, аўтар тэксту двух гімнаў Савецкага Саюза і гімна Расейскай Фэдэрацыі
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень незалежнасьці Малдовы (1991)