Леанід Калядзінскі
Леанід Калядзінскі | |
Дата нараджэньня | 17 лютага 1952 (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | археоляг |
Навуковая сфэра | археалёгія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1991) |
Навуковы кіраўнік | Пётар Лысенка |
Леанід Уладзімеравіч Калядзінскі (17 лютага 1952, Менск) — беларускі археоляг, кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (1995).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1977). 3 1974 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 — старэйшы навуковы супрацоўнік. 3 1995 дацэнт Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.
Вывучае матэрыяльную культуру сярэднечных беларускіх местаў; Бярэсьця, Віцебска, Слуцка, Капыля. Удзельнічаў у раскопках, абсьледаваў помнікі археалёгіі. У 1980—1981 браў удзел у падземных дасьледаваньнях Менскага Замчышча, у 1995 дасьледаваў курганы ў прадмесьці Сухарава (Менск). Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па археалёгіі і гісторыі Беларусі, у тым ліку па старажытнасьцях Менску.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.