Паўстаньне Налівайкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паўстаньне Налівайкі
Nalyvaiko Uprising 1594-1596.PNG
Тэрыторыі, закранутыя паўстаньнем
Дата: 1594—1596
Месца: Украіна, Беларусь
Прычына: антыпольскія настроі казакаў і сялянаў
Вынік: параза казакаў і сялянаў
Супернікі
казакі, сялянеРэч Паспалітая
Камандуючыя
Севярын НалівайкаСтаніслаў Жалкеўскі
Колькасьць
невядомыяневядомыя
Страты
невядомыяневядомыя

Паўста́ньне Наліва́йкі 1594—1596 гг. — паўстаньне казацтва і сялянства ва Ўкраіне і Беларусі пад правадырствам Севярына Налівайкі супраць улады Рэчы Паспалітай.

Ход паўстаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1594 году пасьля вяртаньня з аддзелам казакоў з паходу ў Малдову супраць турак Севярын Налівайка заклікаў запарожцаў выступіць супраць польскага валадарства ва Ўкраіне. Да паўстанцаў далучыўся атрад казакоў пад камандаваньнем Рыгора Лабады. У кастрычніку паўстанцкі рух ахапіў усю Брацлаўшчыну, Кіеўшчыну і Валынь. Казацкае войска, якое налічвала 12 тысячаў чалавек, захапіла Кіеў, Гусяцін, Канеў, Бар, Луцак і іншыя гарады. Увосень 1595 году паўстанцы рушылі на Валынь, потым — у ВКЛ на беларускія землі. Баркулабаўскі летапіс паведамляе, што ў лістападзе 1595 году аддзеламі Налівайкі быў захоплены Магілёў, мноства будынкаў было разбурана, многія жыхары забітыя[1].

Напрыканцы 1595 году і напачатку 1596 году антыпольскі рух успыхнуў таксама на Падольлі і часткова ў Галіцыі. На Беларусь на дапамогу паўстанцам рушыў казацкі атрад на чале з гетманам Мацьвеем Шаўлам.

У сьнежні 1595 году ўрад Рэчы Паспалітай накіраваў на падаўленьне паўстаньня войска пад камандаваньнем Станіслава Жалкеўскага. Напрыканцы студзеня 1596 году Налівайка зь невялікім аддзелам у 1500 чалавек адышоў на Валынь, а адтуль у Белую Царкву. Там аддзелы Налівайкі, Шаўлы і Лабады злучыліся і ў бітве пад Белай Царквой разьбілі перадавыя аддзелы шляхецкага войска. Ва ўрочышчы Востры Камень каля Трыпольля празь дзень адбылася яшчэ адна бітва. Пасьля яе паўстанцы адышлі да Лубнаў, аднак шлях да далейшага адступленьня быў адрэзаны новымі харугвамі польскага войска.

Увесну 1596 году паўстанцы апынуліся акружанымі перавышаючымі сіламі кароннага войска. Завязалася бітва, якую называюць Саланіцкі бой. Пасьля амаль двухтыднёвай абароны казакоў Жалкеўскі паабяцаў рэестроўцам, узначаленым Рыгорам Лабадой, амністыю ў выпадку складаньня зброі. Даведаўшыся пра перамовы казацкага старшыны з Жалкеўскім, паўстанцы западозрылі Лабаду ў здрадзе і забілі яго. Аднак аддзел старшыны 28 траўня 1596 году схапіў Налівайку, Шаўлу і іншых правадыроў паўстаньня і выдаў іх палякам. Падчас перамоваў польскае войска раптоўна напала на казацкі табар. Тысячы паўстанцаў разам з жонкамі і дзецьмі былі забіты. Толькі невялікі аддзел казакоў на чале з К. Крэмпскім здолеў вырвацца з акружэньня і сышоў на Запарожжа. Налівайка і шасьцёра іншых правадыроў паўстаньня былі адпраўлены ў Варшаву, дзе яны 11 красавіка 1597 году пасьля жорсткіх катаваньняў былі пакараныя сьмерцю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Натальля Якавенка, Historia Ukrainy od czasów najdawniejszych do końca XVIII wieku Lublin 2000 Wyd. Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, ​ISBN 83-85854-54-1​, Wyd. II rozszerzone: Historia Ukrainy do 1795 roku, Вашава 2011, Wydawnictwo Naukowe PWN, ​ISBN 978-83-01-16763-9
  • Уладыслаў Канапчынскі, Dzieje Polski nowożytnej, t. I, wyd. I Варшава 1936, wiele wznowień.
  • Уладыслаў Серчык, Na dalekiej Ukrainie: Dzieje Kozaczyzny do 1648 roku, Кракаў 1984, Wydawnictwo Literackie, ​ISBN 83-08-01214-0
  • Справочник по истории Украины. — 2-е издание. — Киев, 2001.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]