Суботнікі
| Суботнікі лац. Subotniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Іўеўскі |
| Сельсавет | Суботніцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 156 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°05′40″ пн. ш. 25°44′58″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 698 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1595 |
| Паштовы індэкс | 231341 |
| СААТА | 4229843151 |
| Нумарны знак | 4 |
| Суботнікі на мапе Беларусі ± Суботнікі | |
Субо́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 698 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.
Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Суботнікі ўтварыўся ад назвы дня тыдня — суботы[2].
Адзначалася старажытнае германскае імя Sutbodus, вытворнае ад германскіх іменных асноваў -SUD- і -BOD- (разам зь імём Subaldus, вытворным ад асноваў -SUD- і -BALD-)[3], а таксама прозьвішча Субатовіч (Subotowicz)[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Соботникъ (1553 год)[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сучасную назву Суботнікі носяць з 1545 году, да таго звычайна ўпамінаюцца (яшчэ зь Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда). Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Суботнікі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзеялі касьцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, штогод праводзілася 2 кірмашы. На 1890 год тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасьць Умястоўскіх[6].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Суботнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Суботнікаў
- Стары касьцёл, 1898 г.
- Праект касьцёла, 1897 г.
- Праект касьцёла, 1897 г.
- Сынагога, 1900 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Суботнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Суботніцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Суботнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 году — Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 99 двароў.
У верасьні 1939 году Суботнікі ўвайшлі ў Беларускую ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну. За часамі Другой сусьветнай вайны у 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 2000 год у Суботніках было 316 двароў, на 2001 год — 309. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Новы касьцёл, каля 1900 г.
- Касьцельная вуліца, 1916 г.
- Адміністрацыя гміны, 1930 г.
- Новая школа, 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
| Першамайская вуліца | Касьцельная вуліца (усходняя частка) Геранёнская вуліца (заходняя частка) |
| Хомчыка вуліца | Віленская вуліца |
У Суботніках таксама існавалі Жэмласлаўская, Згарэліцкая і Ліпнішкаўская вуліцы[11].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава (1904—1907)
- Могілкі каталіцкія
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валянціна Курсевіч (нар. 1965) — дзяржаўная дзяячка Беларусі
- Зянон Пазьняк (нар. 1944) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, археоляг, мастацтвазнавец, пісьменьнік і паэт
- Янка Пазьняк (1887—1939) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец і публіцыст
- Кастусь Травень (нар. 1947) — беларускі літаратар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 366.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 850.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 168.
- ↑ Бянько У. Суботнікі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 438.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Krzywicki J. Subotniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 522.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 240.
- ↑ Нехвядовіч К. Мае Суботнікі. — Познань: Gawia 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Суботнікі , Radzima.org
- Сайт мястэчка Суботнікі (рас.)
- Суботнікі (рас.) на Глёбус Беларусі
- Прагноз надвор’я ў в. Суботнікі
| ||||||||