Залесьсе (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Залесьсе
трансьліт. Zaliessie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 30 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°05′14.8″ пн. ш. 25°49′44.8″ у. д. / 54.087444° пн. ш. 25.829111° у. д. / 54.087444; 25.829111Каардынаты: 54°05′14.8″ пн. ш. 25°49′44.8″ у. д. / 54.087444° пн. ш. 25.829111° у. д. / 54.087444; 25.829111
Залесьсе на мапе Беларусі ±
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе
Залесьсе

Залесьсе[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XVIII ст. фальварак Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1861 г. вёска (57 рэвіскіх душ) у Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, у складзе маёнтка Якунь памешчыцы Дмахоўскай. У 1897 г. у Суботніцкай воласьці, 41 двор, 308 жыхароў. У 1909 г. 44 двары, 295 жыхароў, якія мелі 102 галавы буйной рагатай жывелы, 41 каня, 356 дзесяцін зямлі.

У 1921 г. 25 двароў, 126 жыхароў, у складзе Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. вёска (71 двор. 370 жыхароў) і былы маёнтак (6 двароў, 25 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Перамога». У 1970 г. 201 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 30 чалавек[2]
  • 1999 год — 53 чалавек, 31 двар

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.