Гіравічы (Гарадзенская вобласьць)
Гіравічы | |
трансьліт. Dabraŭliany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 48 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231341 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°08′28″ пн. ш. 25°48′24″ у. д. / 54.14111° пн. ш. 25.80667° у. д.Каардынаты: 54°08′28″ пн. ш. 25°48′24″ у. д. / 54.14111° пн. ш. 25.80667° у. д. |
Гіравічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гіравічы |
Гі́равічы[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У сярэдзіне XIX ст. у складзе маёнтку Сурвілішкі, уласнасьць памешчыка Паплаўскага. У 1861 г. 62 рэвіскія душы. У 1897 г. 32 двары, 180 жыхароў.
У лістападзе 1906 г. вяскоўцы ўдзельнічалі ў масавых выступах супраць памешчыка Паплаўскага. Хваляваньні былі спынены пры дапамозе паліцыі.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 46 двароў, 226 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (63 двары, 327 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У Вялікую Айчынную вайну — часткова спалена. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1946—1970 гг. працавала пачатковая школа. У 1970 г. 237 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль».
У 1999 г. 47 двароў, 87 жыхароў.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 55 чалавек[2]
- 1999 год — 87 чалавек, 47 двароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Вонкавыя спаслыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Віртуальная Івейшчына(недаступная спасылка)