Вадоль
| Вадоль лац. Vadol | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Суботніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°02′22″ пн. ш. 25°48′03″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 45 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231341 |
| СААТА | 4229843021 |
| Нумарны знак | 4 |
| Вадоль на мапе Беларусі ± Вадоль | |
Вадо́ль[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVII—XVIII стст. сяло маёнтку Іўе Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Паводле інвэнтара маёнтку 1634 г., 3 дымы.
У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе, уласнасьць графіні Замойскай. У 1861 г. 93 рэвіскія душы. У 1897 г. вёска, 45 двароў, 321 жыхар, 349 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 57 двароў, 364 жыхары.
У 1921 −1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (65 двароў, 466 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У жніўні 1952 г. арганізаваны калгас «Змагар». 3 1954 г. у калгасе «Жамыслаўль». У 1956 г. пабудаваны сямігадовая школа, клюб. Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 45 чалавек[2]
- 1999 год — 96 чалавек, 54 двары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу