Рыбакі (Івейскі раён)
Рыбакі лац. Rybaki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843141 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′24″ пн. ш. 25°45′31″ у. д. / 54.10667° пн. ш. 25.75861° у. д.Каардынаты: 54°6′24″ пн. ш. 25°45′31″ у. д. / 54.10667° пн. ш. 25.75861° у. д. |
± Рыбакі |
Рыбакі[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Рыбакі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. адносіўся да Суботніцкай парафіі.
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. Паводле перапісу 1897 г., 25 двароў, 169 жыхароў. У 1905 г. 173 жыхары, 225 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 28 двароў, 140 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 двор.
3 12.10.1940 г. вёска (52 двары, 124 жыхары) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Герой працы». У 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль», з 1964 г. у саўгасе «Суботнікі». У 1970 г. 85 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Суботнікі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 55 чалавек[2]
- 1999 год — 22 чалавекі, 12 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.