Перайсьці да зьместу

Гаўя (басэйн Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Гаўя
лац. Haŭja
Палац у Жамыслаўлі на беразе Гаўі
Палац у Жамыслаўлі на беразе Гаўі
Агульныя зьвесткі
Выток Салечніцкі раён (Летува)
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Салечніцкі раён
Даўжыня 100 км
Сярэднегадавы сьцёк 13,6 м³/с
Плошча басэйну 1680 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Га́ўя (лет. Gauja) — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток Нёману. Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Плошча вадазбору 1680 км². Выдатак вады ў вусьці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Салечніцкага раёну Летувы.

Даліна ракі выразная, абалона лугавая, шырынёй 0,1—0,9 км. Рэчышча зьвілістае, на асобных дзялянках каналізаванае, шырыня яго вагаецца ў межах 12—20 м. Берагі стромкія, пясковыя або пяскова-тарфяністыя, парослыя хмызьняком[1].

Рэльеф пагорысты, у нізоўі — часткова забалочаная нізіна. Лясы мяшаныя, зь перавагай іглічных пародаў. Значных азёраў няма.

Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у другой палове сакавіка. Рэжым ракі вывучаўся на 2 пастах, зь іх пост каля в. Лубянятаў дзейнічае ў наш час[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 125.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.