Шаркуці
Шаркуці лац. Šarkuci | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 85 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231343 |
СААТА: | 4229843166 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′16″ пн. ш. 25°45′52″ у. д. / 54.12111° пн. ш. 25.76444° у. д.Каардынаты: 54°7′16″ пн. ш. 25°45′52″ у. д. / 54.12111° пн. ш. 25.76444° у. д. |
± Шаркуці |
Шаркуці[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1-й палове XVIII ст. сяло маёнтку Жамыслаўль Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У ХІХ—пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 46 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. Сяляне працавалі на нарыхтоўцы лесу, сплаве па р. Гаўя. У 1897 г. 28 двароў, 173 жыхары, у 1909 г. 34 двары, 212 жыхароў, 189 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 33 двары, 182 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска (49 двароў, 223 жыхары) у Жамыслаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У чэрвені 1941 г. на рубяжы р. Гаўя трымаў абарону 168-ы стралковы полк 24-й Самара-Ўльянаўскай Жалезнай дывізіі. У час баёў вёска была спалена разам зь людзьмі, з-за стрэла па немцах нейкага чалавека[2]. У чэрвені — ліпені 1944 г. зноў згарэла.
Пасьля вайны адбудавана. У верасьні 1950 г. арганізаваны калгас «I Мая». 3 1954 г. у калгасе імя М.І.Кутузава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. Пасьля ў складзе калгасу «Жамыслаўль».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 85 чалавек[3]
- 1999 год — 112 чалавек, 49 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ «Непадалёк ад вёскі Шаркуці ў ваколіцах Суботнік нейкі “змагар” стрэліў па немцах. У выніку здарылася тое, што павінна было. Немцы спалілі вёску разам зь людзьмі. Чалавек, які ацалеў ад экзэкуцыі, казаў, што каб злавіў, то павешаў бы за ногі таго гада.» Зянон Пазьняк, “Народ ня верыць ні рэжыму, ні апазыцыі”
- ^ Вынікі перапісу