Перайсьці да зьместу

Лынтуп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лынтуп
лац. Łyntup
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 27 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843096
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′57″ пн. ш. 25°41′12″ у. д. / 54.0825° пн. ш. 25.68667° у. д. / 54.0825; 25.68667Каардынаты: 54°4′57″ пн. ш. 25°41′12″ у. д. / 54.0825° пн. ш. 25.68667° у. д. / 54.0825; 25.68667
Лынтуп на мапе Беларусі ±
Лынтуп
Лынтуп
Лынтуп
Лынтуп
Лынтуп
Лынтуп

Лы́нтуп[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. У 1591 г. маёнтак Лынтупы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, 120 валок зямлі, шляхецкая ўласнасьць. У сярэдзіне XVIII ст. у Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Часткова ўласнасьць Радзівілаў, Гізьберта.

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1866 г. у вёсцы 25 двароў, 181 жыхар, у фальварку (належаў памешчыку Воўку) 11 жыхароў. У 1905 г. 339 жыхароў, 506 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся фальварак (17 двароў, 214 жыхароў), які належаў Гану. У 1909 г. 59 двароў, 370 жыхароў.

У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у в. Лынтупка 1-я 27 двароў, 158 жыхароў, у в. Лынтупка 2-я 34 двары, 168 жыхароў, у фальварку 1 двор, 6 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёскі (44 двары, 251 жыхар і 49 двароў, 229 жыхароў) у Сьлесароўскім, маёнтак у Суботніцкім сельсаветах Івейскага раёну. Пасьля ў складзе Геранёнскага, з 1960 г. Суботніцкага сельсаветаў. Працавала пачатковая школа, хата-чытальня. У 1950 г. арганізаваны калгас «Расьсвет». 3 1961 г. у саўгасе «Суботнікі». Потым у складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 41 двор, 69 жыхароў.

  • 2009 год — 27 чалавек[2]
  • 1999 год — 69 чалавек, 41 двор
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спаслыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]