Перайсьці да зьместу

Дабраўляны (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дабраўляны (Іўеўскі раён)»)
Дабраўляны
лац. Dabraŭlany
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 55 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843041
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′58″ пн. ш. 25°47′28″ у. д. / 54.09944° пн. ш. 25.79111° у. д. / 54.09944; 25.79111Каардынаты: 54°5′58″ пн. ш. 25°47′28″ у. д. / 54.09944° пн. ш. 25.79111° у. д. / 54.09944; 25.79111
Дабраўляны на мапе Беларусі ±
Дабраўляны
Дабраўляны
Дабраўляны
Дабраўляны
Дабраўляны
Дабраўляны

Дабраўля́ны[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У XVIII стагодзьдзі вёска Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1735 г. згадваецца ў складзе Суботніцкай парафіі, уласнасьць Радзівілаў.

У XIX — пачатку XX стагодзьдзя вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У сярэдзіне XIX ст. адносілася да маёнтка Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх, 84 рэвіскія душы. У 1897 г. 42 двары, 257 жыхароў, у 1909 г. 52 двары, 335 жыхароў, 347 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 50 двароў, 226 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (83 двары, 415 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Расьсьвет», з 1954 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». У 1970 г. 221 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 46 двароў, 99 жыхароў.

  • 2009 год — 55 чалавек[2]
  • 1999 год — 99 чалавек, 46 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]